зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Бюст П.І. Клімука

Бюст П.І. Клімука

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

112Ж000012

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1978 г.

Апісанне

Бронзавы пагрудны бюст вышынёй 1,1 м усталяваны на высокім гранітным пастаменце вышынёй 3 м. Скульптар выразіў рашучасць і цвёрдасць касманаўта праз разварот выпрастаных плячэй, паварот галавы, выразные рысы твару. Мундзір і выявы ўзнагарод удакладняюць характарыстыку двойчы Героя Савецкага Саюза П.І. Клімука.

Ніз пастамента абвіты бронзавым вянком. Асіметрычны гранітны стылабат з 3 прыступкамі злева агінае бардзюр. На пастаменце рэльефная выява 2 ордэнаў Леніна і 2 медалёў “Залатая Зорка”. Ніжэй накладнымі бронзавымі літарамі даецца тэкст Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні Пятра Ільіча Клімука ордэнам Леніна і другім медалём “Залатая Зорка”. Вакол помніка разбіты газоны, высаджаны кветкі.

Старонка