зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Ж000127

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1951 г.

Апісанне

Помнік П.Я. Галавачову пастаўлены у г.Буда-Кашалёве ў 1951 г. (скульптар Я. Гаўрылаў; бронза, граніт) па вул. Леніна ў скверы перад раённым Домам культуры, у 1984 г. помнік перанесены на вул. Галавачова і ўстаноўлены каля гарадскога вузла сувязі. 

У партрэце падкрэслены энергічны, валявы і мужны характар героя. Пластычнай мове скульптуры адпавядае просты расшыраны ўнізе пастамент, абліцаваны ружовым гранітам. 

Двойчы Герой Савецкага Саюза генерал-маёр авіяцыі П.Я. Галавачоў нарадзіўся ў 1917 г. у в. Кашалёў Буда-Кашалёўскага p-на ў сялянскай сям’і. У 1933 -1938 гг. працаваў токарам і фрэзероўшчыкам ў Гомелі. У Чырвонай Арміі з 1938 г. На фронце з чэрвеня 1941 г., камандзір звяна, эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м і 1-м Беларускім франтах. Зрабіў 457 баявых вылетаў, правёў 125 паветраных баёў, асабіста збіў 30 варожых самалётаў, адзін з іх тараніў. Быў 4 разы паранены. 

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 1.11.1943 г. і 29.6.1945 г. Пасля вайны служыў на адказных пасадах у Савецкай Арміі. Памёр 2.7.1972 г. 

Старонка