Шыфр
613Ж000217
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Крупскі раён, г. Крупкі, вул. Савецкая
Датаванне
1984 г.
Апісанне
Бронзавы бюст двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка-касманаўта СССР Кавалёнка Уладзіміра Васільевіча створаны скульптарам І. Міско і архітэктарам С. Мусінскім, устаноўлены ў 1984 годзе. За паспяховае доўгатэрміновае выкананне касмічнага палёту на арбітальным навукова-даследчым комплексе "Саюз-6" і праяўленую пры гэтым мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26.05.1981 г. узнагароджаны ордэнам Леніна і 2-м медалём “Залатая зорка”.
У развароце шырокіх плячэй, выразных рысах твару - рашучасць і цвёрдасць, сабранасць і жыццёвая актыўнасць героя космасу. На пастаменце рэльефныя выявы двух ордэнаў Леніна і двух медалёў “Залатая зорка”.