зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Ж000023

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1973 г.

Апісанне

Сакалоўскі Васіль Данілавіч, савецкі ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1946 г.), Герой Савецкага Саюза (29.04.45 г.). Нарадзіўся 09.07.1897 г. у в. Козлікі Беластоцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер тэрыторыя Польшчы) у сям'і селяніна. З 1931 г. член КПСС. У 1918 г. скончыў настаўніцкую семінарыю, у 1921 г. - Ваенную акадэмію РСЧА. З лютага 1918 г. у Чырвонай Арміі. У Грамадзянскую вайну на Усходнім, Паўднёвым, Каўказскім, Туркестанскім франтах: камандзір роты, ад'ютант палка, памочнік камандзіра і камандзір палка, старшы памочнік начальніка штаба дывізіі і камандзіра брыгады, начальнік штаба стралковай дывізіі, памочнік аператыўнага ўпраўлення фронту, начальнік штаба і камандзір дывізіі, камандуючы групай войск Ферганскай і Самаркандскай абласцей. З 1922 г. начальнік штаба стралковай дывізіі, з 1926 г. начальнік штаба стралковага корпуса Паўночна-Каўказскай і Беларускай ваенных акруг. З 1930 г. камандзір стралковай дывізіі БВА, з 1935 г. намеснік начальніка, начальнік штабоў Прыволжскай, Уральскай і Маскоўскай ваенных акруг.

Старонка