Шыфр
513Д000086
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1943 г.
Брацкая магіла знаходзіцца на Варатынскіх могілках. Тут пахавана 11 вайскоўцаў і партызан, якія загінулі у 1943-1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Іван Якаўлевіч Арол.
Капітан Арол І.Я. прымаў удзел у вызваленні в. Варатынь. Застаўшыся без боепрыпасаў падчас наступу з плацдарма, Арол падняў сваю батарэю ў атаку, вызваліўшы вёску Варатынь Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці і узяўшы ў палон 23 варожых салдата. 27 чэрвеня 1944 г. батарэя падтрымлівала Стралковыя часткі ў баях за масты праз раку Ола, перарэзаўшы шляхі адыходу праціўніку і ведучы па ім агонь. У тым баі Арол загінуў. Быў пахаваны ў брацкай магіле в. Варатыні.
У 1970 г. на брацкай магіле ўстаноўлены помнік (стэла) з гранітнай крошкі і вышынёй 2,5 м. На гранітнай пліце, якая знаходзіцца на стэле, нанесены імёны 11 загінуўшых воінаў і партызан.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён