Шыфр
213Д000296
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца з боку ад дарогі Н-2301, у цэнтры вёскі. Узнікла ў 1943-1944 гг. Пахаваны 361 савецкія воіны, якія загінулі ў час Вялікай Айчынай вайны ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Пудацкага (Запольскага) сельсавета Суражскага (Віцебскага) раёна. Сярод пахаваных воіны 334 сд, 24 кав. д, 155 ур, якія загінулі з 27 верасня 1943 г. па 27 кастрычніка 1943 г. у час вызвалення вёсак Цімохі, Булы, Дразды, Шыцікі, Харпенічы, Трошкі, Пудаць, Шлыкі, Царкавішча, Жырасперы, Касцюкі, Чарнышы, Шчапечы.
У 1968 г. на магіле пастаўлены абеліск. У 1992 г. пастаўлена мемарыяльная кампазіцыя: бетонная стэла з фігурнай зоркай і сімвалічнымі промнямі, якія разыходзяцца ад яе. У 2015 г. усталяваны пліты з удакладненымі імёнамі пахаваных.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён