зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000297

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла з помнікам знаходзіцца каля дарогі Р-25 на вул. Ноўкінская і вул. Смятаніна. Тут пахаваны 201 савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Шумнянскага (Ноўкінскага) сельсавета Віцебскага раёна. Сярод пахаваных – Героі Савецкага Саюза Р. Дз. Ермалаеў і У.С. Смятанін. 

Камандзір танка Т-34 28-й асобай гвардзейскай танкавай брыгады гвардыі малодшы лейтэнант Р.Дз. Ермалаеў вызначыўся пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны. 25 чэрвеня 1944 г. экіпаж танка пад яго камандаваннем адным з першых выйшаў да р. Лучоса, захапіў пераправу, што забяспечыла фарсіраванне ракі пяхотай. У складзе роты першым дасягнуў шашы Віцебск-Лепель, у раёне в. Якушы авалодаў пераправай цераз Заходнюю Дзвіну. На працягу трохгадзіннага бою адбіў 10 контратак ворага, знішчыў 3 самаходныя гарматы і 9 пушак, 120 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. 24 сакавіка 1945 г. Р. Дз. Ермалаеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Намеснік камандзіра 48-га гвардзейскага стралковага палка 17-й гвардзейскай стралковай дывізіі падпалкоўнік У.С. Смятанін вызначыўся ў баях па знішчэнню варожай групоўкі, якая прарывалася з Віцебскага “катла”. Полк пад яго камандаваннем адбіў 13 контратак ворага, знішчыў каля 800 гітлераўцаў. Цяжка паранены, не пакінуў поля бою. Быў схоплены ворагам і па-зверску закатаваны. 24 сакавіка 1945 г. У.С. Смятаніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1965 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна. Побач - мемарыяльная сцяна на ўшанаванне памяці землякоў. На сцяне імёны землякоў, рэльефная выява Ордэна Айчынай вайны. У 2014-2015 гг. праведзена яго рэканструкцыя і добраўпарадкаванне. У 2020 г. праведзены рамонт. 

Старонка