Шыфр
213Д000283
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, за д. 11 па вул. Зарэчнай, узнікла ў 1944 г. Тут пахаваны 947 воінаў і 1 удзельнік супраціву (партызан). У пасля ваенны час былі перапахаваны рэшткі воінаў магіл шматлікіх населеных пунктаў Віцебскага района (в. Астрэйкава, в. Бярозаўка, в. Герасіменкі, в Града, в. Дворышча, в. Дуброва, в. Зайкі, в. Іванчонкі, в. Кульбакі, в. Ляхава, в. Лежнева, в. Максіменкі, в. Мацяшы, в. Самасадкі, в. Скрабава, в. Хадулава, в. Чумакі).
У 1962 г. на магіле ўсталяваны помнік – скульптура воіна. Пастамент помніка абкладзены чорным гранітам, з чорнага граніту ўстаноўлены пліты, на якія нанесены імёны пахаваных. У 2013 г. быў праведзены рамонт помніка, устаноўлены 6 дадатковых пліт.
У 2016 г. былі ўстаноўлены індывідуальные пліты лейтэнанту Р. Д. Антадзе, а ў 2019 г. - капітану М. Г. Рэзбаеву, імёны якіх адсутнічаюць на актуальных плітах. Была заменена агароджа са старой цаглянай на новую металічную.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён