Шыфр
213Д000284
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Апісанне
Брацкая магіла знаходзіцца на вул. Пясчаная, на могілках. Тут пахаваны 1061 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Старабабыльскага (Шапечынскага) сельсавета Багушэўскага (Віцебскага) раёна, і 30 мірных жыхароў.
У 1957 г. на магіле пастаўлены абеліск. Над абеліскам усталявана стылізаваная пяціканцовая зорка. У 2013 г. у брацкую магілу былі перапахаваны 97 загінуўшых салдат Чырвонай Арміі, якія былі знойдзены каля в. Мяклава. На пахаванні было ўсталявана надмагілле. У 2016 г. у брацкую магілу былі перапахаваны яшчэ 18 савецкіх воінаў, знойдзеных каля в. Зазыбы. У 2018 г. была ўсталявана новая мемарыяльная пліта з прозвішчамі загінуўшых.