Шыфр
213Д000305
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца на грамадзянскіх могілках. Тут пахаваны 15 савецкіх воінаў, якія загінулі ў час вызвалення вёсак Шылкі, Бабінцы, Журавова, Слабада, Лядішча, Скрыдлева, Цэркавішча, Вусце 23 – 28 чэрвеня 1944 г. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Павел Ананьевіч Крыванос.
П.А. Крыванос вызначыўся пры ліквідацыі варожай групоўкі каля Віцебска. 27 чэрвеня 1944 г. камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант П.А. Крыванос уступіў у адзінаборства з самаходнай гарматай “фердынанд” і засланіў бранёй свайго танка танк камандзіра палка. Цяжка паранены, ён не пакідаў поля бою і працягваў камандаваць узводам. Памёр ад ран 27 чэрвеня 1944 г. 24 сакавіка 1945 г. П.А. Крываносу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1959 г. на магіле пастаўлены абеліск. У 1965 г. у гонар П.А. Крываноса каля абеліска ўстаноўлена мемарыяльная дошка.