Шыфр
213Д000226
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў парку г. п. Асвея каля руін былога палаца, з'яўляецца буйнешым воінскім пахаваннем на тэрыторыі раёна. Пахаваны 971 савецкі воін, якія памерлі ад ран ці загінулі ў баях з фашыстамі ў ліпені 1944 г. падчас вызвалення Асвейскага раёна.
У 1966 г. на магіле ўсталявана скульптурная кампазіцыя з бетону і фігурай салдата. З левага і правага боку, а таксама перад помнікам былі размешчаны тумбы з дошкамі з імёнамі пахаваных салдат. На падмурку помніка таксама размешчаны дошкі з імёнамі пахаваных.
Насупраць брацкай магілы знаходзіцца магіла камандзіра партызанскай брыгады ім. Фрунзе У. Сімацкага.
У красавіку 2019 г. побач з брацкай магілай былі пахаваны рэшткі радавога А. Аржаніка, жыхара в. Падары былога Асвейскага раёна, які загінуў у 1941 г. пад Ленінградам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён