Шыфр
213Д000260
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Воінскае пахаванне ўзнікла ў 1941-1944 гг. Тут пахаваны 38 савецкіх воінаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Ялагінскага (Бабініцкага) сельсавета Віцебскага раёна.
У 1964 г. на брацкай магіле быў устаноўлены помнік - скульптура воіна з аўтаматам на вялікім пастаменце, абкладзеным дзікім каменем. На пастаменце выбіты надпіс: “Воинам советской армии и партизанам, павшим в боях за нашу Родину”. Таксама тут усталявана ахоўная дошка гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Тэрыторыя пахавання агароджана па баках і з адваротнага боку металічнай агароджай з дэкаратыўнымі элементамі з зоркай у цэнтры. Перад уваходам да помніка знаходзяцца два крайніх пралёта таксама з зоркай у цэнтры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён