зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000261

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 - 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў в. Шапуры на вул. Пераможцаў. Узнікла ў 1943-1944 гг. Пахаваны 17914 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Сялютскага (Акцябрьскага) сельсавета Віцебскага раёна. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза П.В. Шысцяроў.

У 1959 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна. У 1982 г. пастаўлены новы помнік – мемарыяльная сцяна з надпісам-прысвячэннем, надмагіллямі, выявай ордэна Айчыннай вайны і барэльефам трох воінаў. Вышыня сцяны 4 м. Побач узведзена капліца. 

У 2026 г. адбылося адкрыццё памятнага знака ў гонар ураджэнцаў Узбекістана, якія загінулі пры вызваленні Віцебшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памятны знак уяўляе сабой гранітную пліту, усталяваную на пастаменце. Цэнтральнае месца на ёй займае шыльда, дзе на дзвюх мовах напісана лаканічнае: «мужным воінам Узбекістана, загінуўшым смерцю храбрых пры вызваленні Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Старонка