зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000262

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 - 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў в. Асінаўка па вул. Цэнтральная, перад д. 1, каля дарогі. Сфармавалася ў 1943-1944 гг. падчас баявых дзеянняў. Тут пахаваны 1042 савецкіх воіна, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Асінаўскага (Шапечынскага) сельсавета Багушэўскага (Віцебскага) раёна. З іх 8 невядомых.

У 1961 г. на брацкім пахаванні пастаўлены помнік - скульптура воіна-чырвонаармейца, які трымае ў руках вянок. На пастаменце выбіты тэкст: ”Вечная слава и память воинам павшим в боях за Социалистическую Родину в Великую Отечественную войне 1941-1945 гг. Сооружен в 1961 г.”. 

У 2013 г. каля помніка усталяваны пліты з прозвішчамі і ініцыяламі загінуўшых. 

У верасні 2023 г. каля помніка усталяваны пліты з прозвішчамі і ініцыяламі загінуўшых. 

У 2025 г. адбылося перапахаванне 8 воінаў: сямёра загінулі паблізу Шапечына, яшчэ адзін – побач з вёскай Ліпаўцы.

Старонка