Шыфр
213Д000269
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў аг. Вароны. Тут пахаваны 8441савецкіх воіна, якія загінулі ў час Вялікай Айчынай вайны у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Рудніцага (Варонаўскага) сельсавета Віцебскага раёна. З іх невядома 257 воінаў.
Воінскае пахаванне было сфармавана ў 1944 г. У 1956 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура 2 воінаў.
У 1964 г. устаноўленыя дошкі з імёнамі загінуўшых. Побач з помнікам былі пасаджаны саджанцы клёнаў і ліпы. У 1966 г. недалёка ад брацкай магілы быў насыпаны “Курган землякам”, прысвечаны памяці 167 ураджэнцаў Варон і іх ваколіц, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На кургане была ўстаноўлена мемарыяльная пліта.
У 1990-я гг. была праведзена рэканструкцыя і па правы і левы бок ад помніка пастаўлены чыгунныя мемарыяльныя пліты, дзе былі ўпісаны 199 імёнаў байцоў, якія загінулі ў баях за Айчыну.
У 2004 г. былі дадзеныя пліты з імёнамі.
Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пліты рэканструяваны і дададзеныя новыя імёны. А таксама быў зменены надпіс на пліце самога помніка.
У 2018 г. і 2021 г. усталяваны новыя пліты. У 2023 г. былі падзахаваны астанкі 127 воінаў. 21.08.2025 перапахаваны астанкі 145 невядомых.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён