Шыфр
213Д000272
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца на вул. Віцебская ў аг. Вымна. Тут пахаваны 995 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Станькаўскага (Вымнянскага) сельсавета Суражскага (Віцебскага) раёна. Таксама тут перазахаваны астанкі воінаў з іншых магіл шматлікіх населеных пунктаў Віцебскага района (в. Адамава, в. Бор, в. Груніна, в. Дружная, в. Задзебра, в. Канашы, в. Казакова, в. Паўлючанкі, в. Падворыца, в. Панёўкі, в Прузы, в. Рыбакі, в. Сінякі, в Салапанава, в. Халудныя, в. Чумакі, Якушанкі).
У 1957 г. на брацкай магиле пастаўлены помнік - скульптура воіна на пастаменце. Каля помніка усталяваны Вечны агонь, мармуровыя стэлы з плітамі па баках. На пастаменце усталявана пліта з надпісам: “Вечная памяць героям, павшим в боях за свободу”. Побач з пастаментам усталяваны 2 вялізныя пліты з надпісам: “Вечная слава героям павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины 1941-1945 гг.” і металічнымі таблічкамі, з нанесенымі прозвішчамі і ініцыяламі загінуўшых воінаў (у алфавітным парадку). У цэнтры плошчы з помнікам усталявана памятная шыльда з аб’ёмнай выявай Героя Савецкага Саюза А.Е. Углоўскага.