Шыфр
213Д000278
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Апісанне
У брацкай магіле ў в. Задзвінне пахаваны 593 савецкіх воінаў і 1 партызан, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у тым ліку Герой Савецкага Саюза Гайко А. С.
Камандзір узвода 2-й стралковай роты 1126-га стралковага палка 334-й стралковай дывізіі 43-й арміі лейтэнант А.С. Гайко вызначыўся 26 снежня 1943 г. у баі каля в. Задзвінне (да 1964 г. вёска называлася Палёнаўка). На працягу 4 гадзін на чале групы з 7 чалавек адбіў 10 контратак праціўніка. Застаўшыся адзін, адстрэльваўся да апошняга патрона. Калі скончыліся боепрыпасы, падпусціў гітлераўцаў і 2 супрацьтанкавымі гранатамі падарваў іх і загінуў сам. 4 чэрвеня 1944 г. А. С. Гайко прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1966 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна. У маі 2014 г. былі ўсталяваны 40 пліт з імёнамі пахаваных.