Шыфр
613Д000029
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, пры дарозе. У брацкай магіле пахаваны 342 партызаны, якія загінулі 15.06.1944 г. у час прарыву варожай блакады ў раёне вёсак Макаўе і Халмоўка. У прарыве ўдзельнічалі партызаны брыгад імя М.I. Калініна, імя С.М. Кірава, Лагойская "Бальшавік", 95-я імя М.В. Фрунзе, "Смерць фашызму" і інш. Сярод пахаваных у брацкай магіле - Героі Савецкага Саюза Фёдар Фёдаравіч Азміцель, Барыс Лаўрэнцьевіч Галушкін, а таксама дачка венгерскага камуніста, удзельніца партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, разведчыца Таццяна Стэфанаўна Баўэр.
У 1959 г. на магіле пастаўлены помнік - на пастаменце скульптура партызана ў жалобе. Пазней за помнікам размешчаны 10 мемарыяльных дошак з імёнамі (594) партызан, воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі пры вызваленні раёна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён