зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000303

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры вёскі па вул. Полацкая бліз дому №44 ля дарогі. Тут пахаваны 4222 савецкіх воіна, якія загінулі ў 1943-1944 гг. у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Старасельскага (Лятчанскага) сельсавета Віцебскага раёна. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза У. П. Краеў.  

Краеў У.П. - лейтэнант, камандзір танка 259-га танкавага батальёна 143-й танкавай брыгады. У час прарыву варожай абароны 6 кастрычніка 1943 г. ў раёне вёсак Рассядзенне і Вялікая Будніца Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці танк У.П. Краева знішчыў процітанкавую гармату і 3 агнявыя кропкі. Пры разведцы каля в. Востраў захапіў батарэю баявых гармат і склад боепрыпасаў. Рухаючыся па прасёлках, адрэзаў адыход калоны ворага. Каля в. Марчанкі на працягу 2-гадзіннага бою знішчыў 2 гарматы і 5 кулямётаў, 3 аўтамашыны з грузам і да 20 гітлераўцаў, а каля в. Жукава – 3 кулямёты і 2 аўтамашыны. 9 кастрычніка 1943 г. У.П. Краеў быў цяжка паранены, але не пакінуў поля бою. Загінуў у баі 10 лютага 1944 г. 4 чэрвеня 1944 г. У.П. Краеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1954 г. на магіле ўсталяваны абеліск, у 2009-2010 гг. праведзена рэканструкцыя пахавання, пастаўлены помнік з зоркай, надмагіллі з імёнамі загінуўшых байцоў. У 2016 г. пастаўлены помнік – БМП. У 2025 г. былі ўстаноўлены новыя пліты.

Старонка