Шыфр
613Д000323
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Гатава, с/с Навадворскі
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, помнік землякам размешчаны на ўзвышшы, з усходу ад вёскі (аграгарадка), каля вясковых могілак. Падыход да іх ад вёскі толькі пешаходны, па крутой сцяжынцы. 3 боку поля і могілак ёсць пад’езд - грунтавая дарога з магістральнай шашы Новы Двор - Міханавічы.
Тут пахавана 336 воінаў і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ліку пахаваных 37 невядомых воінаў і партызан.
У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік - стэла і мемарыяльныя пліты.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён