зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000424

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941-1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца у г. Докшыцы ў скверы. Тут пахаваны 101 воін і 29 партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных воіны 306-й стралковай дывізіі, 43-й арміі і партызаны брыгады “Жалязняк”. Таксама тут увекавечаны герой Савецкага Саюза Іван Сцяпанавіч Палявы.  

Маёр І.С. Палявы быў намеснікам камандзіра 132-га бамбардзіровачнага авіяпалка 334-й бамбардзіровачнай авіядывізіі 3-й паветранай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. За час свайго ўдзелу ў вайне ён здзейсніў 125 баявых вылетаў на баявую тэхніку і жывую сілу праціўніка. 20 жніўня 1944 г. падчас выканання баявога задання па бамбардзіроўцы чыгуначнай станцыі Мажэйкяй Літоўскай ССР Палявы быў паранены, але здолеў выканаць задачу. Падчас вяртання Палявы страціў шмат крыві і загінуў пры падзенні самалёта.

У 1963 г. з навакольных вёсак пахаваныя там салдаты і партызаны былі перапахаваныя у брацкую магілу ў Докшыцах. У той жа час на магіле быў устаноўлены помнік. 

У 2016 г. быў праведзены рамонт помніка з заменай абліцоўкі і дэмантажом клумбаў.

Старонка