Шыфр
213Д000445
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў скверы, каля чыгуначнага вакзала ў аг. Параф'янава. Пахаваны 55 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пераважна ў 1944 г. пры вызваленні вакольных населеных пунктаў. Сярод пахаваных воіны 1193-га стралковага палка 860 стралковай дывізіі, якія загінулі ў 1944 г.
Першапачаткова ў брацкай магіле было пахавана 8 воінаў і 3 партызаны. Пазней сюды было праведзена падпахаванне брацкіх магіл з навакольных вёсак. У 1957 г. быў устаноўлены бетонны абеліск з надпісам.
У 1961 г. на магіле пастаўлены помнік – тыпавая скульптура воіна. Помнік у дзве натуры ўсталяваны на бетонным пастаменце. На пастаменце маецца вертыкальная пліта з чорнага граніту з надпісам. У аснове ля зямлі пастамент пашыраецца. На пашырэнні з нахілам размешчана пліта з прозвішчамі 10 вядомых воінаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён