Шыфр
513Д000530
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941, 1943 гады
Брацкая магіла знаходзіцца ў в. Ляцягі, каля будынка клуба. Тут пахаваны 213 воінаў, якія загінулі ў 1941 г. і 1943 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1954 г. на магіле пастаўлены абеліск. Помнік уяўляе сабой стэлу чорнага колеру ў форме чатырохвугольніка, звужанага ў аснаванні, з навершам у вяглядзе стылізаванай фігуры вечнага агню чырвонага колеру. Перад помнікам усталяваны дзве прамавугольныя дошкі чорнага колеру з імёнамі тых загінуўшых, што вядомы на сённяшні дзень (89 з 213).
Брацкая магіла абнесена металічнай агароджай у выглядзе ланцугоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён