Шыфр
613Д000605
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
На плошчы Бессмяротнасці пахаваны 419 воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы чэрвеня - пачатку ліпеня 1944 г. Сярод пахаваных - воіны 9-й гвардзейскай і 30-й кавалерыйскай дывізій 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса конна-механізаванай групы генерал-лейтэнанта І.А. Пліева, партызаны брыгады імя Г.К. Жукава.
На працягу наступных гадоў былі ўшанаваны і зроблены яшчэ перапахаванні абаронцаў Айчыны. У цяперашні час у дадзеным вайсковым пахаванні колькасць пахаваных -534. 3 іх 497 - вядомых, 37 - невядомых, ваеннаслужачых - 378, удзельнікі супраціву - 156.
У 1966 г. на магіле пастаўлены помнік, які ўяўляе сабой скульптурную кампазіцыю - воін, які трымае сцяг, і партызанка з аўтаматам. Мадэліроўка форм згладжаная і абагульненая. Узняты сцяг, пастава фігур ствараюць уражанне руху. У цэнтры г.Стоўбцы, на плошчы Бессмяротнасці знаходзіца “Брацкая магіла 1944г.” Па свайму тыпу належыць да помнікаў гісторыі.
Брацкая магіла знаходзіцца на ўзвышшы, шлях да якога пачынаецца з 12 шырокіх ступеней лесвіцы, абапал якіх уздоўж размешчаны прамавугольныя кветнікі.
Цэнтральнае месца на брацкай магіле займае скульптурная кампазіцыя - воін, які трымае сцяг і партызанка з аўтаматам. Вышыня пастамента – 2,1м ,скульптур - 3м. Мадэліроўка форм зглажаная і абагульненая. Узняты сцяг. Паставы фігур ствараюць ураджанне руху. На пастаменце скульптурнай кампазіцыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка. На дошке надпіс: “ЖЕРТВАМ СОВЕТСКОЙ АРМИИ И ПАРТИЗАНАМ ОТ РАБОТАЮЩИХ СТОЛБЦОВСКОГО РАЙОНА”, вышэй – знак воінскага пахавання, з правага боку пастамента - ахоўная дошка. Ля падножжа пастамента кветнік.
Па абодва бакі за скульптурнай кампазіцыяй знаходзяцца дзве мемарыяльныя сцяны. На іх размешчаны 12 гранітных дошак з імёнамі загінуўшых воінаў і партызан. Памер пахавання 40Х15м. За мемарыяльнай сцяной, злева ад скульптурнай кампазіцыі знаходзяцца магілы невядомых салдат. З абодва бакоў скульптурнай кампазіцыі прысады з елак.
У тарцовай частцы комплекса скульптурная група “Вечны агонь”, “Вянок”выраблены з бетона зяленага колеру на пастаменце і надпіс на гранітнай пліце “ВЕЧНАЯ СЛАВА ГЕРОЯМ ПАВШИМ В БОЯХ ЗА РОДИНУ 1941-1945гг.”
Тэрыторыя мемарыяльнага комплекса выбрукавана бетоннымі прамавугольнымі плітамі, імі выкладзены дарожкі. Бетоннымі бардзюрамі пазначаны прамавугольныя кветнікі.