Шыфр
313Д000237
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў г. Добруш на пр-це Луначарскага, у парку. Пахаваны 55 воінаў і 2 партызаны, якія загінулі 10 кастрычніка 1943 г. пры вызваленні Добруша ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - воіны 42 стралковага корпусу 48 Арміі.
У 1950 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна і ўстаноўлены пліты з імёнамі загінуўшых.
У 2012 г. сюды былі падзахаваны двое невядомых чырвонаармейцаў, знойдзенных 52-м вышукавым батальёнам у наваколлі в. Закапыцце-Плоскае Добрушскага раёна. У 2016 г. быў падзахаваны яшчэ адзін невядомы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён