Шыфр
513Д000448
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Брацкая магіла савецкіх воінаў размешчана ў цэнтры вёскі Паршына, каля будынка школы. У ёй пахаваны 114 воінаў, што загінулі ў 1943-1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. Сярод пахаваных - воіны 173, 344, 352, 390-й стралковых дывізій, якія загінулі ў баях на рубяжы р. Проня.
У 1964 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна. Помнік уяўляе сабой скульптуру ўкленчанага воіна савецкай арміі са схіленай галавой у памяць аб загінуўшых таварышах. Салдат у шынэлі, на галаве каска, на плечы накінута плашч-палатка, у руках трымае аўтамат.
Фігура салдата замацавана на высокім пастаменце.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён