Шыфр
513Д000453
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Леніна і Цемналескай у г.п. Дрыбін. У магіле пахавана 509 воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні Дрыбіна ў 1943 г. і ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў, што адбыліся ў 1943-1944 гг. на тэрыторыі раёна. Сярод пахаваных воіны 70-й і 222-й стралковых дывізій.
У 1984 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна з аўтаматам у левай руцэ, які апусціўся на левае калена, на заднім плане помніка - калосся збожжа. Абапал - стэлы з імёнамі загінуўшых воінаў-вызваліцеляў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён