Шыфр
513Д000467
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Апісанне
Брацкая магіла знаходзіцца на ўсходняй ускраіне гарадскіх могілак. Тут пахаваны 768 чалавек. З іх вядомых - 503, невядомых - 265. Сярод іх радавыя салдаты і камандзіры, якія загінулі ў канцы 1943 г. пры вызваленні г. Клімавічы і Клімавічскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,тыя, хто памёр ад раненняў у шпіталях у 1944 г., перазахаваныя з сельскіх саветаў у 1950 г.
У 1967 г. на пахаванні быў устаноўлены мемарыяльны знак. Першая яго рэканструкцыя была праведзена у 2007 г., апошняя - у 2009 г.
У 2019 г. былі знойдзены і перазахаваны ў брацкую магілу рэшткі Дрышчанка С. Я., ураджэнца в. Красавічы Клімавіцкага раёна, курсанта Мінскай школы міліцыі, байца батальёна міліцыі капітана Уладзімірава. Дрышчанка С. Я. загінуў пры абароне г. Магілёва і Магілёўскага раёна ў ліпені 1941 г.