Шыфр
513Д000468
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1943 гг.
Апісанне
Брацкая магіла размешчана ў цэнтры пасёлка Вялікі Мох. У ёй пахаваны 27 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны у перыяд абароны раёна ў жніўні 1941 г. і ў перыяд вызвалення раёна ў верасні 1943 г. Паіменна вядома 27 воінаў. Сярод пахаваных - воіны 153-й і 212-й стралковых дывізій.
У 1949 г. на брацкай магіле быў устаноўлены драўляны абеліск.
У 1950 г. у адну аб'яднаную брацкую магілу, размешчаную на тэрыторыі торфазавода "Вялікі Мох", былі перенесены брацкія магілы з сельскіх саветаў - Гусарскага, Кісялёва-Будзянскага, Звянчацкага, Мілаславіцкага, Склімінскага, Макеевіцкага, Пуцімельскага і Галіцкага.
На сённяшні дзень на брацкай магіле ўстаноўлены мармуровы падмурак з чорнай мармуровай плітой, на якую нанесены спіс прозвішчаў пахаваных тут воінаў.