зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Д000472

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан, ахвяр фашызму знаходзіцца на вул. Пралетарскай, між Свята-Благавешчанскім храмам (злева) і будынкам школы мастацтваў (справа), на ўскрайку былога сквера (зялёны газон з дрэвамі).

У брацкай магіле пахаваны воіны і партызаны, што загінулі ў 1942 - 1944 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі, у т.л. воіны 348 стралковай дывізіі 35-га стралковага корпуса 3-й Арміі 1-га Беларускага фронту, і сям'я старшыні выканкама раённага Савета дэпутатаў працоўных П. М. Вікторчыка.

У 1958 г. на магіле ўстаноўлены скульптурны двухфігурны помнік у выглядзе салдата і жанчыны ў ваеннай форме, са сцягам і вянком, на бетонным пастаменце с чатырма прыступкамі.

Старонка