Шыфр
313Д000475
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Дзяражычы, вул. Міхайлава, на ўсходняй ўскраіне вёскі
Датаванне
1943 г.
Брацкая магіла размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 1468 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні навакольных вёсак у кастрычніку 1943 г. Перазахаванне савецкіх воінаў у брацкую магілу в. Дзяражычы адбылося ў 1956 г. У 1965 г. быў устаноўлены помнік - абеліск (з цэглы) . У 1971 г. узведзены мемарыяльны комплекс: устаноўлена скульптура воіна (з бетону), прыкланенага на калена з каскай і аўтаматам у руках і металічная стэла ў памяць аб загінуўшых земляках. У 2004-2006 гг. праведзена рэстаўрацыя захавання і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён