Шыфр
313Д000477
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Крупейкі, вул. Савецкая
Датаванне
1943 г.
Апісанне
Брацкая магіла знаходзіцца каля сельскага дома культуры. Пахаваны 236 воінаў, якія загінулі пры фарсіраванні р. Днепр і вызваленні вёсак Крупейкі і Шчытцы ў кастрычніку 1943 г. Перазахаванне адбылося ў 1957 г. У 1973 г. на брацкай магіле быў устаноўлены помнік-скульптура воіна (з бетону) ў касцы з аўтаматам, паднятым уверх, з салдацкай накідкай на плячах. Надмагіллі з мармуровымі плітамі, на якіх- імёны загінуўшых. Уздоўж помніка ўстаноўлены тумбы з імёнамі пяці пахаваных Герояў Савецкага Саюза. У 2004 г. помнік рэстаўрыраваны, добраўпарадкавана тэрыторыя пахавання. У 2012 г. устаноўлена дадатковая надмагільная пліта з імёнамі загінуўшых воінаў.