зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Д000487

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1942 - 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Цяцерына. У брацкай магіле пахаваны 27 чалавек. Гэта 24 савецкіх воіна, якія загінулі ў баях пры вызваленні в. Цяцерына і навакольных вёсак летам  1944 г. (сярод пахаваных - воіны 757-га стралковага палка 222-й стралковай дывізіі 49 арміі 2-га Беларускага  фронту), а таксама 3 партызаны, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў  у  кастрычніку-лістападзе 1942 г.

У 1961 г. на магіле ўстаноўлены помнік з бетону, які ўяўляе сабой скульптурную пагрудную выяву савецкага салдата з аўтаматам у руках. На помніку знаходзіцца пліта з імёнамі пахаваных. 

У 2015 г. перад помнікам усталявана 2 цагляных пастамента пакрытых тынкоўкай, на пастаментах устаноўлены пліты з імёнамі загінуўшых жыхароў в. Цяцерына ў гады Вялікай Айчынай вайны.

Старонка