Шыфр
513Д000520
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1941, 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў г. Слаўгарад на вул. Ленінская, у парку. Пахаваны 935 воінаў, якія загінулі ў 1941-1943 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных воіны 362 стралковай дывізіі 3-й арміі Беларускага фронту. У ходзе Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі савецкіх войск часці дывізіі пад камандаваннем М.Ф. Пухоўскага 22.11.1943 г. прарвалі абарону праціўніка на р. Сож і 25.11.1943 г. вызвалілі Слаўгарад.
У 1968 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік: двухфігурная скульптурная кампазіцыя воіна і партызанкі.
У жніўні 2011 г. у брацкай магіле былі ганарова перазахаваны астанкі трох байцоў Чырвонай Арміі. Два з іх - невядомыя, знойдзеныя ў ліпені 2011 г. падчас сумеснай экспедыцыі пошукавых атрадаў “Броня” з г. Арзамаса Ніжэгародскай вобласці Расіі і “Наследие” г. Слаўгарада. Трэці - Чэхік’ян Хачык Самуілавіч, знойдзены падчас земляных работ на дамбе каля в. Курганаўка Слаўгарадскага раёна.
У выніку сумеснай пошукавай дзейнасці атрадаў “Броня” з г. Арзамаса і “Наследие” г. Слаўгарада былі высветлены яшчэ некалькі дзесяткаў імёнаў байцоў 137-й стралковай дывізіі, у гонар якіх каля падножжа помніка, у 2011 г. былі ўсталяваны 2 мемарыяльныя дошкі.
Летам 2015 г. было зроблена яшчэ адно перазахаванне воінаў і ўсталявана пліта з 15 імёнамі загінуўшых. У ліпені 2016 г. адбылося перазахавнне 8 чырвонаармейцаў, што былі знойдзены падчас пошуковай экспедыцыі атрадамі “Наследие” г. Слаўгарада, “Рассвет” г. Арзамаса і 52-га пошуковага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён