Шыфр
513Д000528
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 г. - 1944 г.
Скульптура воіна і шэсць пліт з прозвішчамі пахаваных.
Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам знаходзіцца ў цэнтры вёскі. У ёй пахавана 512 воінаў, якія загінулі ў 1943 - 1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран. Сярод пахаваных - воіны 324-й стралковай дывізіі 50-й арміі. У 1966 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна. Побач, на ўшанаванне памяці 305 жыхароў Лапаціцкага сельсавета, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, узведзена сцяна з імёнамі загінуўшых.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён