Брацкая магiла

Апісанне

Помнік уяўляе сабой плоскую стэлу чорнага колеру прамавугольнай формы, усталяваную на пастаменце.. На вонкавым баку стэлы маецца надпіс на рускай мове: «Братская могила. Вечная память и слава защитникам Славгородчины». Над надпісам - выява пяцікутковай зоркі, пад ім - лаўровай веткі.

Паабапал стэлы размешчаны прамавугольныя дошкі чорнага колеру з імёнамі тых загінуўшых, што вядомы на сённяшні дзень (173 з 750).

Магіла пазначана невысокай металічнай агароджай.