Шыфр
513Д000542
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 – 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў г. Чавусы ў зав. Першамайскі. Тут пахаваны 98 воінаў і 40 партызан, члены іх сям'яў і савецкія патрыёты, якіх загубілі нямецка- фашысцкія захопнікі ў 1941 - 1944 гг. Сярод пахаваных - воіны 290-й і 369-й стралковых дывізій 49- й арміі, 385-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, што загінулі ў 1944 г. у баях за вызваленне Чавусаў і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама чырвонаармеец, які загінуў у 1941 г.
У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік - двухфігурная скульптурная кампазіцыя і 2 пілоны.