зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000552

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла воінаў знаходзіцца на гарадскіх могілках, якія размешчаны на ўсходняй ускраіне г. Петрыкава. Пахаваны 69 воінаў, партызан і падпольшчыкаў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных – воіны 55-й Мазырскай Чырвонасцяжнай стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту і маракі дэсантнага атрада Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Першае пахаванне зроблена 2 ліпеня 1944 г.

У 1953 г. тут былі перапахаваны астанкі савецкіх вайскоўцаў і партызан з бліжэйшых вёсак. У 1956 г. на магіле пастаўлены бетонны абеліск з высечанымі на ім прозвішчамі загінуўшых. У 2005 г. помнік быў пераўстаноўлены.

Старонка