зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Д000572

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941, 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў скверы па вул. Савецкай. Тут пахаваны 152 воіна, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 г. і ў чэрвені 1944 г., у тым ліку 10 афіцэраў. Сярод пахаваных - воіны 252-га, 329-га стралковых палкоў 70-й стралковай дывізіі 33-й арміі, 566-га  стралковага палка 153-й стралковай  дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту. Пакуль выяўлена  толькі 66 прозвішчаў загінуўшых. 

У 1954 г. на магіле пастаўлены помнік -- скульптура воіна на фоне абеліска. На памятных надмагільных плітах пералічаны імёны загінуўшых. З паўднёвага і заходняга бакоў брацкую магілу акружае мемарыяльная сцяна, на якой спісы загінуўшых землякоў па сельсаветах раёна. Дапаўняюць сцяну памяці мемарыяльныя пліты знішчаным вёскам.

Старонка