зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля будынка выканкама сельсавета. Тут пахаваны 1078 воінаў, якія загінулі ў 1941-44 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у наваколлі вёскі. 

Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Аляксандр Пятровіч Кулясаў. Камандзір стралковага батальёна капітан А.П. Кулясаў вызначыўся у Бабруйскай аперацыі 1944 г. 24.06.1944 г. батальён пад яго камандваннем прарваў моцную абарону ворага каля вёски Азяраны, захапіў 10 гармат і некалькі цягачоў праціўніка. 25.06.1944г. у баі за ўмацаваны пункт Вялікая Крушынаўка асабістым прыкладам падняў пяхоту і танкістаў у атаку, што вырашыла вынік бою. У гэтым баі А.П. Кулясаў загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.03.1945 г.

У 1976 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна, абапал яе - стэлы: злева - з выявай жанчыны ў жалобе, справа - з імёнамі загінуўшых.