зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000607

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1971 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў в. в. Блізняцы. Тут пахаваны 751 воін, якія загінулі ў 1943-44 гг. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Анатоль Георгіевіч Сафонаў. 

Камандзір стралковай роты старшы лейтэнант А.Г. Сафонаў вызначыўся ў баях пры вызваленні Рагачоўскага р-на ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 24.06.1944 г. Рота пад яго камандваннем фарсіравала р. Друць каля в. Заполле, захапіла плацдарм і ўтрымлівала яго да падыходу асноўных сіл палка. У гэтым баі А.Г. Сафонаў загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.08.1944 г. 

У 1965 г. на брацкай магіле была ўстаноўлена скульптура воіна. Помнік абнесены металічнай агароджай.

Старонка