Шыфр
313Д000610
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1942 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў в. Вішчын. Па дадзеным на 01.05.2023 г. тут пахаваны 149 воінаў 269 стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронта, якія загінулі ў 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні Рагачоўскага раёна. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза - Іван Іванавіч Хмель.
Камандзір роты старшы лейтэнант І.І. Хмель вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці. 20 лютага 1944 г. рота пад яго камандаваннем фарсіравала Дняпро і ўварвалася ў траншэі ворага, захапіла 4 гарматы, вызваліла вёску Вішчын. У час контратакі праціўніка 21 лютага 1944 г. І.І. Хмель загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 03.06.1944 г.
У 1975 г. на брацкай магіле усталявана стэла з жалезабетона.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён