Шыфр
313Д000618
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 – 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Доўск. Па дадзеных на 01.04.2023 г. тут пахаваны 139 воінаў 3-й арміі, якія загінулі ў 1943-44 гг. у баях супраць нямецка- фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза - Пётр Аляксеевіч Данілаў.
Памочнік начальніка палітаддзела арміі па камсамолу маёр П.А. Данілаў вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра ў лютым 1944 г. На плацдарме каля Рагачова асабістым прыкладам натхніў воінаў на атаку. Цяжка паранены не пакінуў поля бою. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.07.1944 г.
У 1958 г. на магіле ўсталяваны помнік - скульптура воіна з жалезабетону вышынёй 2,5 м.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён