Шыфр
113Д000064
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў пас. Першамайскі. Тут пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні Баранавіцкага раёна ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Грыгорый Анатольевіч Чакмянёў.
У 1963 г. на магіле быў пастаўлены помнік - скульптура воіна на пастаменце, які трымае схілены сцяг. На галоўным фасадзе змешчана эпітафія: "В народе жив вечно - кто для народа жизнь свою отдал". Над эпітафіяй размешчана інскрыпцыя: Герой Советского Союза старший лейтенант Чекменев Григорий Анатольевич 8 - го июля 1944 года погиб при освобождении территории Барановичского района от немецко - фашистских захватчиков". Помнік абмежаваны металічнай агароджай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён