зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Брацкая магіла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000642

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Бабынічы, с/с Бабыніцкі

Датаванне

1941 г. - 1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла, у якой пахаваны 14 воінаў і партызан, размешчана ў цэнтры вёскі на ўзгорку ля возера Нясіта, на зялёнай зоне сярод дрэў. Тэрыторыя магілы ўяўляе сабой участак прамавугольнай формы ў плане памерам 10, 50x10, 50 м, абнесены празрыстай агароджай з арматуры вышынёй 0, 80 м, афарбаванай у светла- зялёны колер. Па цэнтры агароджанага ўчастка збудавана аб'ёмная кампазіцыя, якая складаецца з фігуры салдата, пастаўленай на масіўны п'едэстал з жалезабетону квадратнай у плане формы памерамі 7, 00x7, 00 м, вышынёй 2, 50 м, які афарбаваны ў шэры колер. П'едэстал у сваю чаргу ўстаноўлены на трохпрыступкавым стылабаце квадратнай у плане формы памерамі 10, 50x10, 50 м, абліцаваны бетоннай пліткай светла-шэрага колеру 0, 30x0, 30 м, агульнай вышынёй 0, 50 м.

У 1960 г. пастаўлены помнік - скульптура воіна. Скульптура салдата ўвасабляе сабой вобраз воіна-вызваліцеля, які схіліў галаву ў памяць аб загінуўшых. У адной руцэ салдата сціснута пілотка, другой рукой прытрымлівае схілены сцяг, на плечы накінута плашч-палатка. 

Старонка