Шыфр
313Д000647
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Апісанне
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў у цэнтры аграгарадка, па вул. Савецкай. па звестках на 01.05.2023 г. тут пахаваны 135 воінаў і партызан, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. у баях пры вызваленні тэрыторыі сельсавета ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Мікалай Мікалаевіч Кліменка.
Механік-вадзіцель самаходнай артылерыйскай устаноўкі старшы сяржант М.М. Кліменка вызначыўся пры вызваленні Рагачоўскага раёна. 25.06.1944 г. пры прарыве абароны праціўніка каля в. Забалацце знішчыў 6 кулямётаў, разлік самаходнай гарматы ворага і першы ўварваўся ў вёску. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.08. 1944 г.
У 1958 г. на магіле ўсталяваны помнік - скульптура воіна з жалезабетону вышынёй 2,5 м.