зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000655

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, аг. Гараны, вул. Савецкая

Датаванне

1941 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў аг. Гараны на вул. Савецкай. Тут пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі падчас Полацкай наступальнай аперацыі (29 чэрвеня - 4 ліпеня 1944 г.). Гэта байцы 47-й (148-га, 34-га, 353-га стралковых палкоў), 51-й (23-га, 287-га стралковых палкоў), 360-й (1193-га, 1195-га, 1197-га стралковых палкоў) стралковых дывізій. Яны загінулі ў баях за вёскі Някрытае Сяло, Барысаўка, Залессе, Глушаніна, Ціханава. 

У брацкую магілу перазахаваны Героі Савецкага Саюза: генерал-маёр Фамін Мікалай Пятровіч (1914 - 1944 гг.), капітан Герасіменка Пракофій Міхайлавіч (загінуў 2.07.1944 г.), малодшы сяржант Філацьеў Іван Андрэевіч (загінуў 1944 г.). 

Згодна са спісам імён, пазначаных на мемарыяльных дошках, у брацкай магіле пахаваны 279 байцоў і партызан, якія загінулі пад час баявых дзеянняў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 

У 1960 г. на магіле пастаўлены абеліск.

Старонка