Шыфр
213Д000662
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 г.
Брацкая магіла ў в. Домнікі знаходзіцца на ўсходнім ускрайку вёскі на прыродным узвышшы.
Большую частку пахаваных складаюць байцы 354-й стралковай дывізіі (365-га і 421-га стралковых палкоў), якія загінулі ў баях за вызваленне Полаччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд з канца 1943 па ліпень 1944 гг. Пасля вайны сюды былі перапахаваны воіны з брацкіх магіл з вёсак Сяліба, Казыры, Кулькі, Ліпнікі, Лысае і інш.
У 1965 г. на магіле быў пастаўлены абеліск.
Згодна са спісам імён, пазначаных на мемарыяльных дошках, у брацкай магіле пахаваны 750 байцоў і партызан.
Акрамя гэтага, на тэрыторыі брацкай магілы знаходзіцца індывідуальная магіла, у якой пахаваны ўраджэнец вёскі Токарава Полацкага раёна Лазар Кірылавіч Даніленка, які загінуў у Карэліі. Перапахаванне адбылося 7 мая 2014 г. Побач, у асобнай магіле, пахавана 28 невядомых байцоў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні в. Кулькі. Астанкі байцоў, знойдзеныя ў к. 1990-х – пач. 2000-х гг. пры ўдзеле Ваенна-патрыятычнага клуба “Разведчыкі воінскай славы” пад кіраўніцтвам Трапезнікавай Я. А., па рашэнню кіраўніцтва Полацкага райвыканкама былі перанесены ў асобнае пахаванне на тэрыторыю брацкай магілы в. Домнікі.
У перыяд з 2008 па 2015 гг. на тэрыторыі пахавання былі праведзены работы па замене агароджы і мемарыяльных дошак на абеліску. У 2019 г. праведзены работы па замене мемарыяльных пліт на канструкцыях, устаноўленых на тэрыторыі помніка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён