Шыфр
213Д000679
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Апісанне
Пахаванне савецкіх ваеннаслужачых ў брацкай магіле аг. Палата, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 - 45 гг., тычыцца да пасляваеннага перазахавання з вакольных індывідуальных і брацкіх магіл 1941 -44 гг.
Згодна са спісам імён, пазначаным на мемарыяльных дошках, у брацкай магіле пахаваны 211 байцоў і партызан, у тым ліку невядомых -11, якія загінулі пад час баявых дзеянняў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1968 г. пастаўлены абеліск. У 2015 г. быў праведзены капітальны рамонт. Былі заменены мемарыяльныя пліты на канструкцыі абеліска, па перыметры тэрыторыі устаноўлена жалезабетонная агароджа з тыпавых секцый, падыход да брацкай магілы пераарыентаваны з паўднёва-усходняга боку на паўночна-заходні.