Шыфр
213Д000684
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла размешчана ў цэнтры аг. Рудня на тэрыторыі парку, які быў закладзены як прысядзібны ў 2-й палове XIX ст. На сённяшні дзень захаваліся асобныя элементы парку.
Ваеннае пахаванне налічвае 123 савецкія воіны і партызаны, якія загінулі пры вызваленні Полацкага раёна (згодна пералічаным імёнам на помніку і згодна спісу ў кнізе “Памяць. Полацкі раён”).
Участак пахавання прамавугольнай формы, абмежаваны празрыстай агароджай з металічнага прута, вымашчаны пліткай.
У 1960 г. быў пастаўлены помнік - абеліск, на якім замацаваны пліты з прозвішчамі герояў. Помнік уяўляе сабой невысокую канструкцыю, складзеную з розных па памерах прамавугольных блокаў, пастаўленых адзін на адзін па прынцыпу піраміды.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён